Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Тайвані адбыўся наймацнейшы за 25 гадоў землятрус


Пашкоджаны будынак у Хуаляне пасьля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня, 3 красавіка 2024 году
Пашкоджаны будынак у Хуаляне пасьля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня, 3 красавіка 2024 году

На Тайвані раніцай 3 красавіка адбыўся наймацнейшы за 25 гадоў землятрус — магнітудай 7,2. Вядома як мінімум пра чатырох загінулых і дзясяткі параненых. Штуршкі адчуваліся на японскіх астравах Акінава і Міяка, паведамляе Reuters.

Эпіцэнтар землятрусаў знаходзіўся ў раёне горада Хуалянь на ўсходзе вострава, на глыбіні 15,5 кілямэтра. Мэтэаралягічная служба Тайваню ацаніла магнітуды двух землятрусаў, якія адбыліся, у 7,2 і 6,5. Японскае мэтэаралягічнае агенцтва наймацнейшы землятрус ацаніла ў 7,5, а потым падняло сваю адзнаку да 7,7.

Будынак у Хуаляні, пашкоджаны ў выніку моцнага землятрусу. 3 красавіка 2024 году
Будынак у Хуаляні, пашкоджаны ў выніку моцнага землятрусу. 3 красавіка 2024 году

Штуршкі адчуваліся па ўсёй высьпе. Сама меней 26 будынкаў абрынуліся, больш за палову зь іх — у Хуаляне. Тэлеканал TVBS апублікаваў кадры, на якіх відаць пашкоджаныя шматпавярховікі. Пажарныя службы паведамляюць, што пад заваламі могуць быць людзі. Электрычны апэратар Тайваню Taipower паведаміў, што без электрычнасьці засталіся 87 тысяч дамоў.

пашкоджаны будынак у Хуаляне пасля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня.
Пашкоджаны будынак у Хуаляне пасьля моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня, 3 красавіка 2024 году

У некалькіх тайваньскіх рэгіёнах адбыліся апоўзьні. Reuters са спасылкай на папярэднія зьвесткі пажарнай службы паведамляе пра сама меней чатырох загінулых і 50 пацярпелых.

Ратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пасьля абвальваньня будынка ў горадзе Новы Тайбэй у выніку моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня. 3 красавіка 2024
Ратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пасьля абвальваньня будынка ў горадзе Новы Тайбэй у выніку моцнага землятрусу, які адбыўся на ўсходзе Тайваня. 3 красавіка 2024

Пасьля землятрусу на Тайвані японскія ўлады выпусьцілі папярэджаньне аб цунамі для разьмешчаных паблізу эпіцэнтру штуршкоў паўднёва-заходніх астравоў краіны. Празь дзьве гадзіны пасьля землятрусу Ціхаакіянскі цэнтар папярэджаньня аб цунамі абвясьціў, што пагроза мінула.

Філіпінскае сэйсмалягічнае агенцтва таксама выпусьціла папярэджаньне для жыхароў прыбярэжных раёнаў некалькіх правінцый, заклікаючы іх эвакуавацца на ўзвышшы.

Кітайскія дзяржаўныя СМІ паведамляюць, што землятрус адчуваўся ў кітайскай правінцыі Фуцзянь, а сьведка Reuters паведаміў, што землятрус таксама адчуваўся ў Шанхаі.

Афіцыйнае цэнтральнае інфармацыйнае агенцтва Тайваню паведаміла, што землятрус стаў самым моцным на востраве з 1999 году, калі падземны штуршок магнітудай 7,6 забраў жыцьці каля 2,4 тысячы чалавек і разбурыў або пашкодзіў 50 тысяч будынкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG