Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба замежнай выведкі Расеі і КДБ Беларусі дамовіліся «творча выкарыстоўваць досьвед» для выяўленьня падрыўных акцый Захаду


Сяргей Нарышкін, кіраўнік Службы замежнай выведкі Расеі. Архіўнае фота
Сяргей Нарышкін, кіраўнік Службы замежнай выведкі Расеі. Архіўнае фота

Кіраўнікі ведамстваў Сяргей Нарышкін і Іван Тэртэль заявілі аб «актывізацыі падрыўной дзейнасьці заходніх спэцслужбаў датычна саюзнай дзяржавы», а таксама аб павелічэньні «агрэсіўнасьці і намаганьняў ЗША і іхных хаўрусьнікаў перашкодзіць станаўленьню шматпалярнага сьветапарадку».

Служба замежнай выведкі Расеі і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі правялі ў Маскве чарговае пасяджэньне супольнай калегіі для вызначэньня прыярытэтаў двухбаковага ўзаемадзеяньня на бліжэйшую пэрспэктыву.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні па выніках пасяджэньня, «на расейскія і беларускія спэцслужбы ўскладаецца павышаная адказнасьць за своечасовае раскрыцьцё варожых плянаў Захаду ў адносінах да дзьвюх краін, за абарону і ўмацаваньне абароннага, прамысловага і тэхналягічнага патэнцыялу саюзнай дзяржавы ў цэлым».

Іван Тэртэль, кіраўнік КДБ Беларусі. Архіўнае фота
Іван Тэртэль, кіраўнік КДБ Беларусі. Архіўнае фота

На двухбаковай сустрэчы кіраўнікі ведамстваў Сяргей Нарышкін і Іван Тэртэль заявілі аб «актывізацыі падрыўной дзейнасьці заходніх спэцслужбаў датычна саюзнай дзяржавы», а таксама аб павелічэньні «агрэсіўнасьці і намаганьняў ЗША і іхных хаўрусьнікаў перашкодзіць станаўленьню шматпалярнага сьветапарадку».

У такіх умовах, як адзначаецца ў паведамленьні, неабходна і далей падтрымліваць цесную супрацу для супольнага супрацьдзеяньня агульным выклікам і пагрозам Расеі і Беларусі.

«Адной з галоўных задач выведкі зьяўляецца выкрыцьцё і спыненьне падрыўных акцый, якія арганізуюць за межамі, у тым ліку з выкарыстаньнем замежнымі спэцслужбамі несыстэмнай апазыцыі, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай абстаноўкі на тэрыторыі Расеі і Беларусі, нанясеньне шкоды эканоміцы і абароне, жыцьцю і здароўю грамадзян абедзьвюх краін. Для яе вырашэньня неабходна ўдасканальваць міжведамаснае ўзаемадзеяньне, творча выкарыстаць назапашаны апэратыўны досьвед і сучасныя выведныя інавацыі», — адзначаецца ў паведамленьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG