Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Азараў пакінуў пасаду каардынатара пляну «Перамога» ў Аб’яднаным пераходным кабінэце


Аляксандар Азараў
Аляксандар Азараў

Аляксандар Азараў, які займаў пасаду каардынатара пляну «Перамога» ў Абʼяднаным пераходным кабінэце, заявіў пра сваю адстаўку ў сувязі з уделам у выбарах у Каардынацыйную раду.

«Каардынацыйную раду стварыць вельмі важна, раз яе баіцца рэжым», — заявіў Аляксандар Азараў у камэнтары Свабодзе.

Каманда ByPol на чале з Азаравым таксама возьме ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду, заявілі ў аб'яднаньні.

У жніўні 2023 году Ціханоўская вызваліла Азарава ад пасады прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў аднаўленьні законнасьці і правапарадку, пасьля таго як кандыдатуру Азарава не ўхваліла Каардынацыйная рада. Разам з тым Азараў працягваў працаваць пры кабінэце ў пляне «Перамога».

Пасьля падзелу абʼяднаньня былых сілавікоў ByPol на дзьве арганізацыі (ByPol і BelPol) Азараў заставаўся на чале ByPol.

Галасаваньне на выбарах у Каардынацыйную раду мусіць прайсьці з 25 па 27 траўня 2024 году. Дэдлайн у рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка, агітацыя зойме адзін месяц — з 25 красавіка па 25 траўня.

Першае паседжаньне Каардынацыйнай рады 3-га склiканьня адбудзецца 15 чэрвеня 2024 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG