Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дамаску ў выніку авіяўдару забіты генэрал іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі


Махамад Рэза Захэдзі
Махамад Рэза Захэдзі

У Дамаску ў выніку, як мяркуецца, ізраільскага авіяўдару па тэрыторыі іранскай амбасады забіты генэрал іранскай ваенізаванай групоўкі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамад Рэза Захэдзі.

Ён быў адным з ключавых камандзіраў іранскіх падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня — сіл «Аль-Кудс», і кіраваў іх апэрацыямі ў Сырыі і Лібане.

Удар быў нанесены па будынку консульства побач з абмасадай у раёне 17 гадзін па мясцовым часе. На фатаграфіях з месца падзеяў відаць, што будынак цалкам разбураны. Загінулі, паводле розных зьвестак, ад 5 да 8 чалавек, перадае Іранская служба Радыё Свабода — Радыё Фарда.

Міністэрства абароны Сырыі паведаміла, што ізраільскія самалёты нанесьлі ўдар з боку Галянскіх вышыняў. Сырыйскія сродкі СПА, як сьцьвярджаецца, зьбілі некалькі з выпушчаных ракет. Амбасадар Ірану ў Сырыі Хасэйн Акбары паабяцаў даць «жорсткі адказ» на тое, што здарылася.

Блізкае да Корпусу вартавых інфармацыйнае агенцтва «Таснім» паведамляе, што ў выніку атакі загінуў і намеснік Захэдзі, Махамад Хадзі Рахімі. Агенцтва называе яго былым каардынатарам сілаў «Аль-Кудс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG