Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаўскіх школьнікаў звазілі на экскурсію ў спэцпрыёмнік на Акрэсьціна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяцей пазнаёмілі з «рэжымам, умовамі знаходжання непаўналетніх у гэтай установе, правялі экскурсію».

Інспэкцыя ў справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС арганізавала для школьнікаў экскурсію ў прыёмнік-разьмеркавальнік УУС Менскага аблвыканкаму. Пра гэта паведаміла прэс-служба абласной міліцыі, разьмясьціўшы адпаведныя фатаздымкі.

Прыёмнік знаходзіцца ў Менску на завулку Акрэсьціна, там жа, дзе і турма для адбыцьця адміністрацыйных арыштаў.

Прадстаўніца турэмнай установы для непаўналетніх пазнаёміла школьнікаў з рэжымам, умовамі знаходжаньня, правяла экскурсію.

У прыёмнік-разьмеркавальнік трапляюць дзеці і падлеткі ад 3 да 18 гадоў, непаўналетнія правапарушальнікі і асобы, да якіх прымененыя меры выхаваўчага характару, паведамляе прэс-служба менскай абласной міліцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG