Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Парыжу: беларускім і расейскім спартоўцам ня будуць рады на Алімпіядзе


Мэр Парыжу Ан Ідальга, архіўнае фота
Мэр Парыжу Ан Ідальга, архіўнае фота

Мэр Парыжу Ан Ідальга падчас свайго візыту ў Кіеў заявіла, што ў францускай сталіцы будуць ня рады прыезду расейскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіяду, якая павінна адкрыцца ў Парыжы ў канцы ліпеня.

Украінскіх спартоўцаў, па словах Ідальга, парыжане, наадварот, падтрымаюць. Словы мэра цытуе газэта Le Monde.

Выказваньне Ідальга зьняў на відэа ўкраінскі канал United News, і яно шырока распаўсюдзілася ў інтэрнэце. Перад інтэрвію Ідальга наведала цэнтар, дзе ўкраінскія спартоўцы рыхтуюцца да Алімпійскіх гульняў, і сказала, што Парыж будзе прымаць украінцаў «як герояў».

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў атлетам з Расеі і Беларусі ўдзельнічаць у Алімпіядзе-2024 у нэўтральным статусе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG