Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі ўжо як мінімум 12 беларусаў за камэнтары пра тэракт пад Масквой


Кветкі ў памяць загіблых падчас тэракту пад Масквой
Кветкі ў памяць загіблых падчас тэракту пад Масквой

Сілавікі жорстка затрымалі беларуса стала веку.

Жыхар Капыля пакінуў камэнтар, у якім выказаў сваё меркаваньне, што за тэрактам у Расеі могуць стаяць расейскія ўлады.

Пра яго жорсткае затрыманьне стала вядома з праўладных каналаў.

Гэта як мінімум 12-ы беларус, якога затрымалі за «няправільныя» камэнтары пра тэракт у Расеі, адзначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сярод іншага, затрымалі дзяўчыну, якая спытала ў камэнтарах, чаму пасьля тэракту пад Масквой у Беларусі скасавалі ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, а калі Расея бамбіць украінскія гарады — не.

Тэракт у «Крокус Сіці Холе» ў Краснагорску пад Масквой адбыўся ў пятніцу, 22 сакавіка. Яго ахвярамі, па зьвестках расейскага Сьледчага Камітэту, сталі ня менш за 143 чалавекі. Частку людзей нападнікі расстралялі, большасьць загінула падчас пажару, у тым ліку задыхнуўшыся дымам. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Кіраўнік ФСБ Аляксандар Бортнікаў раней далажыў Пуціну пра затрыманьне 11 чалавек. Сярод іх «усе чатыры тэрарысты, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў тэракце»: гэта ўраджэнцы Таджыкістану Далерджон Мірзоеў, Саідакрам Раджабалізода, Фарыдун Шамсідзін і Мухамадсабір Файзаў. На суд іх прывезьлі са сьлядамі жорсткіх катаваньняў, усіх адправілі ў СІЗА на тры месяцы.

Акрамя таго, суд арыштаваў яшчэ чатырох фігурантаў справы: братоў Амінчона і Дылавара Ісламавых і іх бацьку Ісраіла Ісламава, а таксама ўраджэнца Кіргізстану Алішэра Касімава, які здаў кватэру ўдзельнікам тэракту. 29 сакавіка СК Расеі апавясьціла грамадзкасьць пра затрыманьне яшчэ аднаго падазраванага, які, як сьцьвярджаецца, браў удзел «у схеме фінансаваньня тэрарыстаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG