Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове на вучэньнях абсталююць КПП для адпрацоўкі дзеяньняў падчас ваеннага становішча


Рагачоў
Рагачоў

У Рагачове (Гомельская вобласьць) 2–4 красавіка пройдуць камандна-штабныя вучэньні ў рамках праверкі мабілізацыйнай гатоўнасьці тэрытарыяльнай абароны, паведамляецца на сайце раённай дзяржгазэты «Свабоднае слова».

Як піша «Позірк», ваеннаслужачыя запасу будуць адпрацоўваць «практычныя дзеяньні па арганізацыі прапускнога рэжыму падчас дзеяньня ваеннага становішча».

Удакладняецца, што на паўночным уезьдзе ў горад будуецца ўзмоцнены кантрольна-прапускны пункт.

«Гэты аб’ект мае важнае значэньне: ён прызначаны для ажыцьцяўленьня кантролю ва ўстаноўленым парадку за праходам людзей і праездам транспартных сродкаў на тэрыторыю населенага пункта», – заявіў ваенны камісар Рагачоўскага і Кармянскага раёнаў Ігар Чайка.

Праверка боегатоўнасьці Узброеных сіл працягваецца з 15 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG