Гумар часта называюць зброяй супраць дыктатуры. Але нават за бяскрыўдныя жарты ў Беларусі сёньня можна трапіць у турму. Як жартаваць, каб вас не пасадзілі, і ці ўвогуле варта жартаваць у аўтарытарнай краіне і пра што?
Ці павінна быць мяжа для жартаў? Пра што жартаваць сёньня — кепскі густ? Жарты зь беларускіх рэаліяў — ці не дэвальвуюць яны праблему? Ці сьмешна жартуюць лукашэнкаўскія прапагандысты?
Пра ўсё гэта ў этэры Свабоды разважае стэндапэр Міхась Ільін.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.