Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалі «спэцвядзеньне» супраць горадзенскіх палітыка і гісторыка


Вадзім Саранчукоў
Вадзім Саранчукоў

Практыка завочных крымінальных спраў у дзяржаве набірае хаду.

Гэтым разам так званае «спэцыяльнае вядзеньне» пачалі супраць выканаўцы абавязкаў старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова. Яму інкрымінуюць ч.1, ч.2 арт.361-4 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Гэта «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

Па тых жа самых частках таго самага артыкула спэцыяльнае вядзеньне пачалі супраць гісторыка і журналіста Алеся Кіркевіча.

Абодвух дзеячоў просяць зьявіцца ва Ўправу Сьледчага камітэту Горадзенскай вобласьці. І Саранчукоў, і Кіркевіч раней вымушана пакінулі Беларусь, асьцерагаючыся крымінальнага перасьледу з палітычных матываў. Абодва, адпаведна, жывуць за мяжой.

«Спэцвядзеньне» — адмысловая працэдура, якую ўвялі ўлады Беларусі, каб завочна абвінавачваць і судзіць палітычных і грамадзкіх дзеячоў, журналістаў, прадпрымальнікаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі. Ужо вядома пра некалькі падобных крымінальных спраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG