Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі прадстаўнікоў вэртыкалі пакаралі мінімальным тэрмінам за перавышэньне службовых паўнамоцтваў


Гомель. Ілюстрацыйнае фота
Гомель. Ілюстрацыйнае фота

Ім пагражала да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

У Гомлі колішняга кіраўніка Чыгуначнага раёну гораду Аляксандра Сівакова і ягоную намесьніцу Натальлю Жук асудзілі на 3 гады калёніі. і

Як паведаміла «Наша ніва», чыноўнікам інкрымінавалі перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў паводле ч. 3 артыкулу 426 Крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў зьняволеньня.

Раней паведамлялі, што Аляксандра Сівакова і Натальлю Жук затрымалі ў пачатку лютага 2023 году працоўным месцы.

Аляксандар Сівакоў узначаліў адміністрацыю Чыгуначнага раёну Гомля ў сьнежні 2019 году. Ён быў дэпутатам Гомельскага гарадзкога Савета дэпутатаў, быў сябрам выбарчай камісіі ад раённай арганізацыяй «Белая Русь» у 2016 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG