Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтобус зь дзецьмі з Малдовы перасек мяжу Беларусі і Літвы. У Кішынёве патлумачылі, у чым была праблема


Кішынёў. Ілюстрацыйнае фота
Кішынёў. Ілюстрацыйнае фота

Аўтобус не ўпускалі зь Беларусі на тэрыторыю Літвы, бо ў кіроўцы не было дзейнай ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі.

У Міністэрстве замежных спраў Малдовы заявілі, што малдоўскія дыпляматы ў Вільні знаходзяцца ў сталым кантакце з памежнымі ўладамі Літвы для ўрэгуляваньня сытуацыі з пропускам аўтобуса з удзельнікамі дзіцячага хору з Малдовы.

Як паведаміла малдоўскае выданьне point.md з спасылкай на МЗС Малдовы, аўтобус не ўпусьцілі на тэрыторыю Літвы праз адсутнасьць у кіроўцы дзейнай ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі.

«Бясьпека грамадзян зьяўляецца нашай галоўнай задачай, і мы намагаемся забясьпечыць тэрміновае перасячэньне імі мяжы», — адзначаецца ў паведамленьні.

Адначасова ў замежнапалітычным ведамстве Малдовы заклікалі ўсіх грамадзян перад ажыцьцяўленьнем замежных паездак пераправяраць тэрмін дзеяньня сваіх асабістых дакумэнтаў, а таксама спраўджваць, што выбраны перавозчык ўпаўнаважаны і выконвае ўсе правілы бясьпекі і заканадаўства.

Пазьней у Міністэрстве замежных спраў Малдовы паведамілі, што ўлады Літвы выдалі кіроўцу дазвол, безь якога аўтобус ня могу праяжджаць па літоўскай тэрыторыі. Дзеці і ўсе суправаджальнікі атрымалі ўсю неабходную дапамагу і гарачы абед.

Раніцай дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла, што польскія і літоўскія памежнікі «ўжо практычна двое содняў не прапускаюць празь мяжу аўтобус зь дзіцячым музычным калектывам з Малдовы».

У паведамленьні адзначалася, што калектыў выступіў спачатку ў Польшчы, а потым ў Менску. Але вярнуцца дадому праз тэрыторыю Польшчы і Літвы не змаглі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG