Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах за ўдзел у пратэстах судзяць адразу 17 чалавек


Суд у Баранавічах. Архіўнае фота
Суд у Баранавічах. Архіўнае фота

Справу разглядаюць судзьдзі Іна Паўлоўская і Анастасія Паўлечка.

У панядзелак, 1 красавіка, у судзе Баранавіцкага раёну і горада Баранавічы судзьдзі Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская будуць разглядаць справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»), паведамляе «Вясна».

У іх праходзяць адразу 17 фігурантаў: Аляксандар Лявончык, Яўген Цыбулька, Юры Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Дзьмітры Хута, Эдуард Апановіч, Алег Арцюх, Аляксей Лескавец, Дзьмітры Абрамовіч, Алег Сяргееў, Вольга Тадро, Вячаслаў Шкуцько, Алена Стахейка.

Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як у суд заводзілі першую партыю фігурантаў справы.

На пачатку сакавіка ў Баранавічах таксама разглядалі справу паводле арт. 342 КК, дзе было адразу восем абвінавачаных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG