Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Архіпэляг БЕЛАГ». Свабода выпускае падкаст-сэрыял пра тое, як Беларусь ператвараюць у турму


Каляж
Каляж

Ва аўторак, 2 красавіка, Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.

У сямі частках візуалізаванага падкаста мы правядзем вас праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

«Архіпэляг БЕЛАГ». Як Беларусь ператвараюць у турму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:50 0:00

Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.

Ганна Соўсь
Ганна Соўсь

«У сьвеце мала ведаюць пра гуманітарную катастрофу ў Беларусі, а ўлады імкнуцца зрабіць рэпрэсіі нябачнымі, салідарнасьць немагчымай, злачынствы схаванымі, галасы палітвязьняў фальшывымі ці нячутнымі, — кажа аўтарка падкасту Ганна Соўсь. — Тэма палітвязьняў была прыярытэтнай для журналістаў Радыё Свабода ўсе гады кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі. Рэжым ня зможа нармалізаваць рэпрэсіі, бо расказанае, запісанае, візуалізаванае застанецца».

Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.

Як глядзець і слухаць

Новыя выпускі падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» выходзяць кожны аўторак на YouTube-канале Радыё Свабода і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.


​Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG