Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр маладафронтавец, фігурант «Працэсу чатырнаццаці» Ўладзімер Сяргееў


Уладзімер Сяргееў
Уладзімер Сяргееў

Пра ягоную сьмерць стала вядома ад паплечніка.

У нядзелю 24 сакавіка памёр дэмакратычны актывіст Уладзімер Сяргееў, паведаміў у фэйсбуку ягоны паплечнік Артур Фінкевіч.

«Уладзь далучыўся да дэмакратычнага руху ў 2006 годзе. У розныя гады быў дзеячом шэрагу дэмакратычных арганізацый — „Маладога Фронту“, „Маладой Беларусі“, „Маладых Дэмакратаў“, „Гавары праўду“, „Альтэрнатывы“. Быў удзельнікам большасьці масавых маніфэстацыяў беларускай апазыцыі другой паловы 2000-х — пачатку 2010-х гадоў. У 2008 годзе Ўладзь быў фігурантам „Працэсу чатырнаццаці“», — напісаў Фінкевіч.

Вядома, што Сяргееў ляжаў у Мар’інагорскім шпіталі на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, а пасьля памёр. Яму было 37 гадоў, у яго засталася дачка.

«Працэс чатырнаццаці» — перасьлед маладых грамадзкіх дзеячоў за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 2008 году. «Працэс чатырнаццаці» меў шырокі грамадзкі рэзананс. Большасьці фігурантаў (11 чалавек) прысудзілі абмежаваньне волі без накіраваньня ва ўстановы адкрытага тыпу (так званая «хатняя хімія»), дваім — штрафы, Андрэй Кім трапіў у калёнію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG