Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абрынуўся аўтамабільны мост, у які ўрэзалася грузавое судна


У Балтымары (штат Мэрылэнд, ЗША) уначы 26 сакавіка абваліўся чатырохпалосны аўтамабільны мост цераз раку Патапска пасьля таго, як у яго апору ўрэзалася грузавое судна.

На мосьце ў гэты час знаходзіўся тузін аўтамабіляў. Паводле зьвестак Associated Press, ратавальнікі шукаюць сама меней сем чалавек, якія маглі апынуцца ў вадзе.

Кантэйнэравоз «Далі» пад сьцягам Сынгапуру, які ўрэзаўся ў апору моста, загарэўся і затануў.

Мост працягласьцю 2,5 кілямэтра быў пабудаваны ў 1977 годзе і названы ў гонар Фрэнсіса Скота Кі, аўтара нацыянальнага гімну ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG