Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча запатрабуе ад Расеі тлумачэньняў наконт ракеты, якая заляцела на польскую тэрыторыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Варшава запатрабуе ад Масквы тлумачэньняў у сувязі з парушэньнем паветранай прасторы Польшчы расейскай ракетай. Пра гэта заявіла польскае Міністэрства замежных спраў.

Раней стала вядома, што ў ноч на нядзелю, 24 сакавіка, запушчаная Расеяй ракета ў бок Украіны, заляцела ў польскую паветраную прастору і прабыла там 39 сэкунд.

«Мы заклікаем Расейскую Фэдэрацыю спыніць тэрарыстычныя атакі на жыхароў і тэрыторыю Ўкраіны, пакласьці канец вайне і заняцца вырашэньнем унутраных праблем краіны», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Паводле зьвестак польскага Міністэрства абароны, ракета трапіла ў паветраную прастору ў раёне вёскі Асэрдаў, паблізу мяжы з Украінай. Польскае войска ў ноч з суботы на нядзелю паднімала ў паветра сваю авіяцыю.

Расейскі бок інцыдэнт пакуль не камэнтаваў.

Расейская ракета на польскай тэрыторыі не ўпершыню

Гэта чарговы пацьверджаны выпадак парушэньня польска-ўкраінскай мяжы крылатай ракетай падчас масаванай расейскай атакі на Ўкраіну. Самая трагічная сытуацыя адбылася 15 лістапада 2022 году ў Пшэводаве. Тады ракеты забілі двух мужчын.

Таксама 29 сьнежня 2023 ракета парушыла паветраную прастору Польшчы, але хутка павярнула назад. Непажаданы аб’ект знаходзіўся над польскай мяжой каля 3 хвілін.

Асэрдаў, дзе была заўважаная ракета, знаходзіцца ў Люблінскім ваяводзтве, у Тамашаўскім павеце, у гміне Ўльгувэк. Месьціцца на 8 км бліжэй да мяжы, чым Пшэводаў, дзе яна ўпала 1,5 года таму.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG