Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча не выпускае ў Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзытныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка большым за 1,9 літраў.

Паведамленьне пра гэта са спасылкай на кіраўніка польскай мытні і фатаздымак адпаведнай абвесткі на мяжы зьявіліся ў тэлеграм-чаце «Граница Польша», паведамляе Белсат.

Паведамляецца, што абмежаваньне закранае аўтамабілі BMW і канцэрну VAG, які выпускае маркі Volkswagen, Audi, SEAT, Skoda ды іншыя. Уласьнікі аўтамабіляў пералічаных марак павінныя прадставіць на мытні дакумэнт ад вытворцы, які пацьвярджае права на экспарт машыны па-за межы ЭЗ.

У гэтым дакумэнце павінна быць указана, што вытворца ведае, хто прадае і хто купляе аўтамабіль, а зьдзелка не выклікае перасьцярогаў датычна магчымага абыходу міжнародных санкцыяў. Акрамя таго, вытворца мусіць пацьвердзіць, што ведае канчатковага ўласьніка аўтамабілю і ўпэўнены, што машына будзе перамяшчацца транзытам праз тэрыторыю Беларусі ці Расеі ў трэцюю дзяржаву і падчас транзыту не будзе перапрададзеная.

Акрамя таго, уласьнік аўтамабілю мусіць падпісаць заяву, што ведае пра адказнасьць за падробку такога дакумэнту.

Напрыканцы абвесткі датычна пропуску праз мяжу аўтамабіляў з аб’ёмам рухавікоў большым за 1,9 літраў даецца спасылка на санкцыйную пастанову Рады Еўразвязу № 833/2014.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG