Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынцэса Валійская Кэтрын заявіла, што праходзіць лячэньне ад раку


Прынцэса Кэтрын
Прынцэса Кэтрын

Прынцэса Валійская, народжаная Кейт Мідлтан, абвясьціла, што лечыцца ад раку. Цяпер яна праходзіць раньнія стадыі курсу прафіляктычнай хіміятэрапіі.

Кейт Мідлтан распавяла, што ў студзені ёй зрабілі апэрацыю на брушной паражніне. Анкалягічнае захворваньне было выяўлена ў выніку правядзеньня аналізаў пасьля апэрацыі. Урачы рэкамэндавалі ёй прайсьці курс прафіляктычнай хіміятэрапіі, які яна пачала ў канцы лютага.

«Гэта былі неверагодна цяжкія пару месяцаў для ўсёй нашай сям’і, але ў мяне была фантастычная мэдычная каманда, якая вельмі пра мяне паклапацілася, за што я вельмі ўдзячная», — гаворыцца ў заяве прынцэсы Валійскай.

Прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Рышы Сунак заявіў, што прынцэса Валійская мае «любоў і падтрымку ўсёй краіны». Па словах Сунака, з Кейт «абышліся несправядліва» і «падвергнулі яе пільнай увазе» у апошнія тыдні.

«Калі справа даходзіць да пытаньняў здароўя, ёй, як і ўсім астатнім, неабходна даць адзіноту, каб засяродзіцца на лячэньні і пабыць са сваёй любімай сямʼёй», — заявіў Сунак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG