Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць дзьвюх расейскіх калёній і больш як 30 судзьдзяў і чыноўнікаў у сувязі са сьмерцю Навальнага


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Эўразьвяз увёў санкцыі супраць расейскіх папраўчых калёній ПК-3 «Палярны воўк» на Ямале і ПК-6 ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі, у якіх утрымліваўся апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, а таксама супраць 33 судзьдзяў, супрацоўнікаў Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) і чыноўнікаў.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Рады ЭЗ.

Пэрсанальныя санкцыі ў сувязі са сьмерцю Навальнага ўведзеныя супраць намесьніка міністра юстыцыі РФ Усевалада Вукалава, першага намесьніка кіраўніка ФСВП Валерыя Баярынева, кіраўніка маскоўскага ФСВП Сяргея Мароза, губэрнатара Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Дзьмітрыя Арцюхова, начальніка рэгіянальнага ўпраўленьня ФСВП Ігара Ракіціна і іншых.

Санкцыі ўведзеныя таксама супраць начальніка ПК-3 Вадзіма Калініна і яго намесьнікаў, а таксама судзьдзі Маскоўскага гарадзкога суду Андрэя Суворава, які вынес прысуд Навальнаму, і старшыні Маскоўскага гарадзкога суду Міхаіла Пціцына.

Акрамя таго, пад абмежаваньні ЭЗ трапілі судзьдзі Басманнага райсуду Масквы Яўгенія Нікалаева і Натальля Дудар, якія «вынесьлі рашэньні супраць палітычных апанэнтаў расейскіх уладаў, у тым ліку Аляксея Навальнага, і тым самым спрыялі палітычным рэпрэсіям у Расеі».

У сваёй заяве Рада ЭЗ заклікала Крэмль «неадкладна і безумоўна» вызваліць усіх палітвязьняў.

Раней санкцыі з прычыны сьмерці Навальнага ўвялі ЗША і Вялікая Брытанія. Брытанскія ўлады ўключылі ў санкцыйны сьпіс начальніка ПК-3 «Палярны воўк» у Харпе, у якой загінуў палітык, а таксама пяцёх яго намесьнікаў. Пад санкцыі ЗША трапілі начальнік рэгіянальнага ўпраўленьня ФСВП Ракіцін, начальнік калёніі «Палярны воўк» Калінін і намесьнік дырэктара ФСВП Валерый Баярынеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG