Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На побытавым узроўні Беларусь губляецца». Плякаты пра рэпрэсіі ў Беларусі зьявіліся ў варшаўскім мэтро


Плякаты пра Беларусь у грамадзкіх месцах Варшавы.
Плякаты пра Беларусь у грамадзкіх месцах Варшавы.

Плякаты пра Беларусь, якія сёлета зьявіліся ў варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах, прымеркаваныя да Дня Волі. Падобныя акцыі ладзілі ў сакавіку і ў мінулыя гады.

У варшаўскім мэтро сёлета ў сакавіку зьявіліся плякаты:

  • «У Польшчы твой камэнтар на Facebook — гэта ўнёсак у дыскусію. У Беларусі — можаш трапіць у турму»
  • «Вывучэньне замежнай мовы ў Польшчы — гэта тваё разьвіцьцё. У Беларусі закрылі 10 школ і курсаў польскай мовы»
  • «У Польшчы твае дабрачынныя ахвяраваньні — гэта дапамога тым, хто яе патрабуе. У Беларусі — нагода пачаць сьледчыя дзеяньні»


Плякаты супрацьпастаўляюць побытавыя сытуацыі ў Польшчы і Беларусі, паказваюць, наколькі ў Беларусі абмежаваная свабода слова.

Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.
Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.

Акцыю ініцыявала Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту з дазволу варшаўскіх уладаў. Яна прымеркаваная да Дня Волі.

Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.
Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.

Плякаты правісяць у мэтро два тыдні. Адпаведныя выявы разьмешчаныя таксама на гарадзкіх рэклямных банэрах, аўтобусах, на прыпынках наземнага грамадзкага транспарту.

Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.
Плякаты пра Беларусь у варшаўскім мэтро і ў іншых грамадзкіх месцах.

Гэта ўжо ня першы раз, калі плякаты пра беларускі парадак дня зьяўляюцца ў грамадзкіх месцах Варшавы. Падобныя інфакампаніі ладзілі ў Польшчы цягам некалькіх апошніх гадоў да Дня Волі.

Як расказала Свабодзе прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык, такая акцыя стала ўжо традыцыйнай. Варшаўскія ўлады добра да яе ставяцца.

«Гэта была нашая ідэя. Канцэпцыя ў тым, каб прыблізіць палякам разуменьне таго, што адбываецца ў нашай краіне, каб не забывалі пра Беларусь, бо на побытавым узроўні Беларусь губляецца, Беларусь забываецца», — адзначыла Аліна Коўшык.

Яна дадала, што яны хацелі б, каб кампанія пашырылася на іншыя гарады Польшчы.

«Мы гатовыя дзяліцца гэтымі плякатамі, калі да нас зьвернуцца іншыя беларускія суполкі з Польшчы, калі яны змогуць выставіць іх у сябе, у сваіх гарадах», — сказала ініцыятарка кампаніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG