Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пачала візыт у Брусэль. Што ў праграме


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Брусэль возьме ўдзел у працы групы Ўсходняга партнэрства «Эўранэст», у якую ўваходзяць каля 30 удзельнікаў зь Беларусі.

З 19 сакавіка пачаўся працоўны візыт кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай у Брусэль.

У праграме Ціханоўскай — удзел у 11-й сэсіі Парлямэнцкай асамблеі «Эўранэст», выступ на яе асноўнай панэльнай дыскусіі, двухбаковыя працоўныя сустрэчы і іншае.

Акрамя таго, Сьвятлана Ціханоўская:

  • выступіць на форуме ALDE, прысьвечаным тэмам абароны, энэргетычнай бясьпекі і ўмацаваньня дэмакратыі;
  • адкрые выставу пра беларускага праваабаронцу, палітвязьня, нобэлеўскага ляўрэата Алеся Бяляцкага «Я не баюся, няхай яны баяцца!»;
  • наведае спэктакль Беларускага Свабоднага тэатру «Postchildhood», і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG