Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зафіксавалі вялікі адсотак хворых на сухоты ў месцах зьняволеньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Высокі ўзровень захворваньняў на сухоты ў вязьняў фіксуецца ў параўнаньні зь лічбамі па ўсёй краіне агулам.

Пра гэта на адмысловай прэс-канфэрэнцыі заявіў намесьнік дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру пульманалёгіі і фтызыятрыі Аляксандар Бабчонак.

Паводле яго, павышаную рызыку разьвіцьця сухотаў зазнаюць людзі з аслабленай імуннай сыстэмай. Імавернасьць разьвіцьця актыўнай формы захворваньня вышэйшая ў людзей зь ВІЧ. Разам з тым прадстаўнік РНПЦ адзначыў, што ў Беларусі за апошнія гады дасягнута «значнае паляпшэньне эпідэмічнай сытуацыі па сухотах». За апошнія 10 гадоў узровень захворваньня зьнізіўся ўтрая.

Бабчонак адзначыў, што самае нізкае захворваньне зафіксавана ў Менску — 8,3 чалавека на 100 тысяч насельніцтва, а самае высокае — у Гомельскай вобласьці: 23,7 на 100 тыс. насельніцтва. Сярод дзяцей «вельмі нізкая колькасьць» хворых, заявіў ён, «за мінулы год выяўлена толькі 22 выпадкі».

У 2024 годзе ад гэтай хваробы памерлі 88 чалавек.

У 2022 годзе палітвязень Павал Вінаградаў утрымліваўся ў аршанскай калёніі № 12, дзе лечаць хворых на сухоты. У лютым 2023-га зьявілася інфармацыя, што ён паправіўся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG