Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з «ашаламляльным вынікам» на выбарах прэзыдэнта Расеі


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы ў верасьні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы ў верасьні 2023 году. Ілюстрацыйнае фота

Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну і «ад імя ўсяго беларускага народу і сябе асабіста» павіншаваў расейскага калегу зь перамогай. 

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна зь перамогай на выбарах прэзыдэнта Расеі, якія прайшлі 17 сакавіка.

Як паведаміў праўладны тэлеграм-канал «Пул первого», Лукашэнка патэлефанаваў Пуціну і «ад імя ўсяго беларускага народу і сябе асабіста» павіншаваў расейскага калегу зь перамогай.

У паведамленьні адзначаецца, што Лукашэнка назваў вынікі галасаваньня «ашаламляльнымі».

У Расеі 17 сакавіка прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Паводле ЦВК, перамог Уладзімір Пуцін, атрымаўшы 87,3 працэнта галасоў пасьля падліку 99 працэнтаў пратаколаў. Аднак ня ўсе замежныя лідэры палічылі сапраўднымі афіцыйныя вынікі галасаваньня.

Незалежныя назіральнікі і экспэрты ацэньваюць выбары як несвабодныя і неканкурэнтныя. Пуцін, які кіруе Расеяй з 2000 году, балятаваўся на пяты тэрмін. Усім кандыдатам ад непарлямэнцкіх партый і самавылучэнцам, якія зьбіралі подпісы, Цэнтральная выбарчая камісія ў рэгістрацыі адмовіла.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG