Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters расказала аб стварэньні SpaceX найбуйнейшай групоўкі спадарожнікаў-шпіёнаў


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Амэрыканская карпарацыя SpaceX Ілона Маска выведзе на арбіту найбуйнейшую групоўку спадарожнікаў-шпіёнаў па замове Нацыянальнага ўпраўленьня ваенна-касьмічнай выведкі ЗША. Аб гэтым са спасылкай на ананімныя крыніцы паведаміла агенцтва Reuters.

Па дадзеных агенцтва, групоўка будзе складацца з сотняў спадарожнікаў з магчымасьцямі здымкі Зямлі, што дазволіць значна пашырыць магчымасьці Вашынгтона па хуткім выяўленьні патэнцыйных цэляў па ўсім сьвеце. Каля дзясятка прататыпаў ужо былі запушчаныя на арбіту ракета-носьбітамі «Falcon» з 2020 года, сьцьвярджаецца ў матэрыяле.

Заплянаваная сетка будзе падзелена з іншай групоўкай спадарожнікаў SpaceX, Starlink. Тая прызначана для хуткай перадачы даных, але ўжо актыўна выкарыстоўваецца з ваеннымі мэтамі ва Украіне.

У SpaceX і ва ўрадзе агенцтву ня сталі афіцыйна камэнтаваць праект. Па дадзеных Reuters, падразьдзяленьне SpaceX, якое займаецца праектам, называецца Starshield («Зорны шчыт») і ўжо атрымала па кантракце за стварэньне спадарожнікаў 1,8 мільярда даляраў.

У лютым аб існаваньні засакрэчанага кантракту на такую суму паміж SpaceX і невядомым выведвальным агенцтвам расказвала газэта The Wall Street Journal.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG