Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі забараняюць увоз шэрагу тавараў празь мяжу зь Літвой


Віно ў краме. Архіўнае фота
Віно ў краме. Архіўнае фота

Забарону ўвялі ў адказ на рашэньне Літы аб спыненьні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску.

Згодна з пастановай, падпісанай прэм'ер-міністрам, пад забарону да ўвозу для рэалізацыі і спажываньня на тэрыторыі Беларусі падпадаюць наступныя тавары: воды, піва, віно, вінаграднае сусла, вэрмуты, іншыя зброджаныя напоі, этылавы сьпірыус, воцат, апоны і покрыўкі пнэўматычныя гумовыя, адзеньне і іншыя ўжываныя вырабы, а таксама ўжываныя часткі і прыналежнасьці транспартных сродкаў.

Забарона на ўвоз — мера ў адказ на прынятае Літвой рашэньне аб спыненьні руху тавараў, транспарту і людзей праз два памежныя пункты пропуску, паведаміў урад Беларусі.

  • 1 сакавіка Літва закрыла два пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Райгорад» і «Лаварышкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG