Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым вырасьлі на 8% у гадавым вымярэньні, — Нацбанк


Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лютым 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 8% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023-га, гаворыцца ў новым аглядзе інфляцыйных працэсаў ад Нацбанку, піша «Позірк».

Паводле зьвестак рэгулятара, у студзені рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы павялічыліся на 8,8%, у сьнежні 2023-га — на 8,9% у гадавым вымярэньні.

Базавая інфляцыя (ня ўлічвае сэзонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, цэны на якія часта мяняюцца ў кароткатэрміновай пэрспэктыве або рэгулююцца дзяржавай) склала 4% (у студзені — 4%, у сьнежні 2023 — 3,8%).

Паводле Белстату, спажывецкія цэны ў лютым 2024 году вырасьлі на 0,9% (харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,5%, паслугі — на 2,3%). У гадавым вымярэньні (да лютага 2023-га) спажывецкія цэны вырасьлі на 5,6%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,4%, нехарчовыя — на 3,2%, паслугі — на 7,3%.

  • З кастрычніка 2022 году ў Беларусі дзейнічае рэгуляваньне цэнаў: крамы могуць іх падвышаць толькі з дазволу чыноўнікаў. За неабгрунтаванае павышэньне цэнаў летась адміністрацыйныя спагнаньні зазналі сотні чалавек. Аднак цэны працягвалі расьці.
  • У 2023 годзе Нацбанк неаднойчы паведамляў, што рост рэгуляваных цэнаў апярэджвае агульную інфляцыю ў Беларусі.
  • У кастрычніку 2023 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў найважнейшыя прагнозныя (дэ-факта плянавыя) парамэтры разьвіцьця Беларусі на 2024 год, у якіх інфляцыя была заплянаваная на ўзроўні ня больш за 6%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG