Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт прыняў першы ў сьвеце закон аб штучным інтэлекце


Гэта першы ў сьвеце нарматыўны акт аб рэгуляваньні штучнага інтэлекту.

У яго аснове ляжыць прынцып зьніжэньня рызыкаў пры выкарыстаньні перадавой тэхналёгіі. За яго прагаласавалі ў Страсбургу 523 заканадаўцы, толькі 46 былі супраць і 49 устрымаліся.

Пра гэта паведамляе Euronews.

Распрацоўнікі законапраекту сьцьвярджаюць, што яны здолелі дасягнуць правільнага балянсу «паміж абаронай людзей і інавацыямі». Крытыкі самой ідэі кіраваньня штучным інтэлектам настойваюць, што такі балянс немагчымы.

Чакаецца, што закон уступіць у сілу да 2027 году.

У адпаведнасьці з законам распрацоўнікаў абавяжуць маркіраваць тэксты, гукі і малюнкі, створаныя пры дапамозе штучнага інтэлекту, каб ня ўводзіць людзей у зман.

Да праграм «з высокімі рызыкамі» (напрыклад, распазнаваньне твараў на вакзалах або ў іншых грамадзкіх месцах) будуць ужывацца больш строгія правілы. У будучыні для выкарыстаньня такіх тэхналёгіяў будзе неабходнае рашэньне суду.

Фактычна закон забараняе масава сачыць за людзьмі з выкарыстаньнем біямэтрычных дадзеных.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG