Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары апублікавалі праграму сьвяткаваньня 25 Сакавіка

Шыльда ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР, якую ўлады так і не павесілі ў Менску, нягледзячы на ўласныя абяцаньні. Ілюстрацыйнае фота
Шыльда ў гонар абвяшчэньня незалежнасьці БНР, якую ўлады так і не павесілі ў Менску, нягледзячы на ўласныя абяцаньні. Ілюстрацыйнае фота

Каманда БНР100 ладзіць онлайн-падзею, запрошаны шэраг вядомых людзей.

25 сакавіка а 19:00 менскага часу адбудзецца жывая трансьляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі.

У музычнай праграме будуць удзельнічаць:

  • J: Морс
  • Naviband
  • Dlina Volny
  • Dzieciuki
  • Nochy
  • Volski

Вядоўцай вечарыны будзе Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.

Уся інфармацыя пад цэтлікам #БНР106 і на старонцы BNR106.info.

Арганізатары абвясьцілі збор на арганізацыю сьвяткаваньня. Сродкі патрабуюцца на арэнду тэхнічнага абсталяваньня, пляцоўкі, працу тэхнічнай каманды ды арганізацыю выступаў.

Дзень Волі адзначаецца штогод 25 сакавіка, у дзень, калі ў 1918 годзе выбітныя беларускія палітычныя дзеячы абвясьцілі незалежнасьць Беларускае Народнае Рэспублікі. Ёй не ўдалося праіснаваць доўга — маскоўскія бальшавікі акупавалі маладую рэспубліку, але важны крок дзеля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці быў зроблены. Сёлета споўніцца 106 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці БНР.

XS
SM
MD
LG