Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвясьцілі збор сродкаў на помнік Ігару Ледніку


Ігар Леднік.
Ігар Леднік.

На плятформе BYSOL абвешчаны збор на надмагільны помнік палітвязьню Ігару Ледніку, які памёр у калёніі. Плянуецца сабраць 2000 эўра.

«Я адкрываю гэты збор, каб ушанаваць памяць майго бацькі, які загінуў за кратамі ад рук рэжыму. Сродкі будуць накіраваныя на ўсталяваньне помніка», — напісаў Аляксандар Леднік, сын загінулага палітвязьня.

Пра сьмерць 63-гадовага Ігара Ледніка стала вядома 20 лютага сёлета. Ён памёр у Менскай раённай бальніцы, куды яго прывезьлі з бабруйскай калёніі №2. Прычынай сьмерці назвалі спыненьне сэрца.

Ігар Леднік — былы сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Яго затрымалі 12 красавіка 2022 году і асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі за «паклёп» на Лукашэнку пасьля публікацыі ў партыйным часопісе БСДП «Пазіцыя». Улады прызналі профіль Ігара Ледніка ў Facebook «экстрэмісцкім матэрыялам». У Ледніка была інваліднасьць ІІ групы з прычыны праблем з сэрцам. У калёніі яго здароўе пагоршылася, ён перанёс апэрацыю на страўнікава-кішачным тракце.

Ігар Леднік актыўна выступаў за ліквідацыю «саюзнай дзяржавы» Беларусі і Расеі і лічыў, што Будапэшцкі мэмарандум быў парушаны ў Беларусі пасьля разгону Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, што прывяло да ўсталяваньня ў Беларусі дыктатуры, збліжэньня яе з Расеяй і падрыву эўрапейскай бясьпекі ў рэгіёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG