Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон гатовы адправіць францускае войска ва Ўкраіну, калі расейцы дойдуць да Адэсы ці Кіева


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Лідэр Камуністычнай партыі Францыі Фаб’ен Русэль расказаў, што падчас сустрэчы з кіраўнікамі партыяў прэзыдэнт Эманюэль Макрон абмяркоўваў сцэнар, пры якім француская армія можа быць уведзеная ва Ўкраіну, піша газэта LʼIndépendant.

Прэзыдэнт Францыі заявіў, што можа адправіць войскі ва Ўкраіну, калі адбудзецца прарыў фронту ў бок Адэсы ці Кіева. Русэль дадаў, што Макрон паказаў парлямэнтарам мапы магчымых кірункаў расейскіх удараў ва Ўкраіне.

«Макрон назваў сцэнар, які можа выклікаць інтэрвэнцыю: прасоўваньне фронту ў бок Адэсы або ў бок Кіева», — сказаў палітык.

Свае камэнтары газэце далі і прадстаўнікі іншых партый.

«Няма ніякіх межаў і чырвоных ліній», — сказаў Жардан Бардэля з ультраправага «Нацыянальнага абʼяднаньня», характарызуючы пазыцыю Макрона адносна накіраваньня францускіх войскаў ва Ўкраіну.

«Я прыехаў занепакоеным, а зьехаў яшчэ больш занепакоеным», — растлумачыў прадстаўнік ультралевай «Няскоранай Францыі» Манюэль Бампар.

  • 5 сакавіка Макрон заявіў, што «цалкам падтрымлівае» свае выказваньні на мінулым тыдні, у якіх ён ня выключыў разьмяшчэньня заходніх войскаў ва Ўкраіне, што выклікала шок у Эўропе. Ён таксама сказаў, што саюзьнікі Ўкраіны не павінны выглядаць баязьліва, падтрымліваючы яе.
  • «Мы, безумоўна, набліжаемся да моманту для Эўропы, калі трэба будзе ня быць баязьліўцамі, — заявіў Макрон падчас візыту ў Чэхію, — І я лічу, што нашы краіны ведаюць, што адбываецца ў Эўропе, што вайна вярнулася на нашу зямлю».
  • Ён дадаў, што пагроза стала нястрымнай і «кожны дзень» распаўсюджваецца на краіны Эўропы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG