Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Грэцыі заявіў аб непахіснасьці ў падтрымцы Ўкраіны пасьля свайго візыту ў Адэсу пад расейскімі абстрэламі


Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, 6 сакавіка, Адэса
Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, 6 сакавіка, Адэса

«У нас ува ўсіх адно паведамленьне для Крамля: мы не баімся, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну і яе грамадзян», — заявіў Кірыякас Міцатакіс.

Прэм’ер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс заявіў, што Эўропа ня прыме спробаў Расеі зьмяніць межы ў рэгіёне пры дапамозе сілы.

«Я думаю, што ўсе мы маем адно паведамленьне для Крамля: мы не баімся, мы будзем працягваць падтрымліваць Украіну і яе грамадзян столькі, колькі спатрэбіцца, і мы застанёмся адзінымі ў гэтым пытаньні», — сказаў Кірыякас Міцатакіс на канфэрэнцыі Эўрапейскай народнай партыі ў Бухарэсьце (Румынія).

6 сакавіка прэмʼер-міністар Грэцыі Кірыякас Міцатакіс знаходзіўся зь візытам у Адэсе. Расея нанесла ўдар недалёка ад месца, дзе ён сустракаўся з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Тэлеканал CNN паведамляў, што выбух адбыўся за 500 мэтраў ад месца сустрэчы палітыкаў.

7 сакавіка ў Сілах абароны поўдня Ўкраіны заявілі, што ня зьвязваюць расейскі ўдар па Адэсе зь візытам Зяленскага і прэм’ера Грэцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG