Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване заявілі аб намеры паглыбляць дачыненьні з Эўразьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Брусэль


Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян. Архіўнае фота
Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян. Архіўнае фота

У сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану, а ў лютым — аб замарожваньні свайго ўдзелу ў АДКБ.

Міністар замежных справаў Армэніі Арарат Мірзаян заявіў, што супраца краіны з Эўрапейскім Зьвязам накіраваная на забесьпячэньне эканамічнай устойлівасьці краіны і дывэрсыфікацыі яе эканамічных рэсурсаў.

«Мы нацэленыя на далейшае паглыбленьне нашых дачыненьняў з Эўрапейскім Зьвязам настолькі, наколькі да гэтага гатовы Эўразьвяз», — працытавала міністра дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Armenpress.

У сакавіку Армэнія афіцыйна заявіла аб спыненьні працы расейскіх памежнікаў у аэрапорце Ерэвану.

У лютым улады Армэніі абвясьцілі пра замарожваньне ўдзелу краіны ў АДКБ. Неўзабаве пасьля гэтага старшыня парлямэнту краіны Ален Сіманьян заклікаў вывесьці супрацоўнікаў памежнай службы ФСБ Расеі зь ерэванскага аэрапорту Звартноц. У МЗС Расеі заяву Сіманьяна назвалі прыкладам «недружалюбных паводзін».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG