Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны жаночы дзень


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія жанчыны маршыруюць падчас акцыі пратэсту ў Менску, чэрвень 2021 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Беларускія жанчыны маршыруюць падчас акцыі пратэсту ў Менску, чэрвень 2021 году

Падзеі 8 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

8 сакавіка 1928 году ў Празе памёр Пётра Крачэўскі (Крэчэўскі), палітык, пісьменьнік, гісторык, прэзыдэнт Рады БНР у 1919–1928 гадох.

Магіла прэзыдэнта Рады БНР Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе
Магіла прэзыдэнта Рады БНР Пётры Крачэўскага на Альшанскіх могілках у Празе

Таксама ў гэты дзень

1910 — рашэньнем Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу ў Капэнгагене дзень 8 сакавіка абвешчаны Міжнародным жаночым днём.

1911 — першае сьвяткаваньне Міжнароднага жаночага дня.

1940 — у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.

Махатма Гандзі
Махатма Гандзі

1944 — у СССР пачалася масавая дэпартацыя балкарцаў.

1950 — СССР абвясьціў, што мае атамную бомбу.

Першая савецкая атамная бомба, Музэй ядзернай зброі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру
Першая савецкая атамная бомба, Музэй ядзернай зброі Расейскага фэдэральнага ядзернага цэнтру

1965 — у Паўднёвым Віетнаме высадзіліся першыя наземныя войскі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся

1892 Аляксандар Чарвякоў, дзяржаўны дзеяч БССР, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б (расстраляны ў 1937 годзе).

Аляксандар Чарвякоў
Аляксандар Чарвякоў

1910Пятро Конюх, сьпявак, дзеяч паваеннай эміграцыі ў ЗША і Канадзе.

1914Якаў Зяльдовіч, савецкі фізык, адзін з «бацькоў» савецкіх атамнай і вадароднай бомбаў, тройчы Герой Сацыялістычнай Працы, ураджэнец Менску.

1931 Сямён Падокшын, беларускі філёзаф і гісторык-мэдыявіст, дасьледчык культуры Адраджэньня і Рэфармацыі.

1954Андрэй Саньнікаў, палітык, дыплямат, грамадзкі дзеяч, кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году.

1962 Славамір Адамовіч, беларускі паэт, грамадзкі дзеяч.

Славамір Адамовіч
Славамір Адамовіч

У памяці

1844 Жан Батыст Жуль Бэрнадот, францускі маршал, які стаў каралём Швэцыі і Нарвэгіі пад імем Карл XIV Юхан.

1917Фэрдынанд Цэпэлін, нямецкі авіяканструктар.

1992Міхась Ракевіч, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.

2004 Міхась Наўмовіч, дзеяч беларускай эміграцыі, старшыня Беларускага згуртаваньня ў Францыі «Хаўрус» і сябра Рады БНР.

2005 Аслан Масхадаў, прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, забіты.

Аслан Масхадаў
Аслан Масхадаў

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG