Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне судзяць палітвязьня Алега Рубца за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы»


Алег Рубец
Алег Рубец

Пінчуку напярэдадні споўнілася 22 гады, і ўжо чацьвёрты раз сьвята ён сустрэў за кратамі.

27 лютага ў Жодзіне Алега Рубца пачынаюць судзіць за «непадпарадкаваньне адміністрацыі турмы». Ён ужо адбывае турэмнае зьняволеньне, прызначанае яму з палітычных матываў за пратэсты 2020 году.

Алег Рубец скончыў ліцэй у Пінску і працаваў трактарыстам па адпрацоўцы. Яго затрымалі 10 жніўня 2020 году за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Пінску, пры затрыманьні моцна пабілі.

Суд прызначыў 5,5 года калёніі. У чэрвені 2022 году пакараньне ўзмацнілі і перавялі Алега з калёніі ў жодзінскую турму, дзе па некалькі месяцаў запар трымалі ў штрафным ізалятары. Праваабаронцы прызналі справу супраць яго палітычна матываванай.

Агулам у ШЫЗА за апошні год Алег правёў больш за 200 дзён.

Новую справу палітвязьня разглядае судзьдзя Сьвятлана Самусева.

Алегу могуць дадаць яшчэ два гады зьняволеньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG