Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раптоўна памёр беларускі журналіст, апошні рэдактар газэты «Белорусы и рынок» Андрэй Александровіч


Андрэй Александровіч, архіўнае фота
Андрэй Александровіч, архіўнае фота

У Варшаве раптоўна памёр вядомы беларускі журналіст і рэдактар Андрэй Александровіч.

Пра сьмерць Андрэя Александровіча 25 лютага паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на сяброў журналіста. Гэтую інфармацыю Свабодзе таксама пацьвердзілі ў рэдакцыі «Белорусы и рынок». Александровіч памёр у Варшаве.

Андрэй Александровічу было 49 год, ён працаваў для такіх выданьняў, як «Белорусская деловая газета», Deutsche Welle, а таксама быў апошнім галоўным рэдактарам газэты «Белорусы и рынок», пакуль яна не спыніла выхад у канцы 2022 году.

У сьнежні 2022 году Мінінфарм закрыў газэту «Белорусы и рынок», найстарэйшае незалежнае эканамічнае выданьне Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе.

Да гэтага, у траўні 2022 году, Андрэя Александровіча выклікалі на допыты ў КДБ па справе аб «распальваньні нацыянальнай варожасьці», заведзенай супраць дырэктара газэты Канстанціна Залатых.

У 2023 годзе дырэктара эканамічнай незалежнай газэты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых пакаралі 4 гадамі зьняволеньня паводле шэрагу дыфамацыйных артыкулаў.

Андрэй Александровіч выехаў зь Беларусі ў другой палове 2023 году і знаходзіўся ў Варшаве.

Сябры абвесьцілі збор сродкаў на дапамогу сям'і Александровіча.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG