Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі каля 40 архітэктараў — «Наша ніва»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Некаторыя прозьвішчы, як сьцьвярджае выданьне, удалося спраўдзіць.

У Менску прайшлі масавыя затрыманьні архітэктараў, піша «Наша ніва». Суразмоўцы выданьня ў Менску называюць лічбу «каля 40 затрыманых».

Разам зь імі нібыта затрымлівалі і членаў іхных сем’яў — агулам да 70 чалавек. Некаторых пасьля адпусьцілі.

Выданьню ўдалося пацьвердзіць імёны пяці затрыманых архітэктараў. Некаторыя зь іх атрымалі «содні» адміністрацыйнага арышту, супраць іншых заведзеныя крымінальныя справы. Вядома, што яшчэ аднаго архітэктара затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы.

Прычынай затрыманьня, імаверна, сталі абвінавачваньні ва ўдзеле ў руху за свабодныя выбары і супраць дыктатуры ў 2020 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG