Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура прапанавала ўключыць Берасьцейскую крэпасьць у сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO як «сымбаль барацьбы з генацыдам»


«Берасьцейская крэпасьць-герой»
«Берасьцейская крэпасьць-герой»

Генэральная пракуратура прапанавала ўраду ініцыяваць уключэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны UNESCO мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».

Як зазначае прэс-служба ведамства, «з улікам асаблівай дзяржаўнай важнасьці расьсьледаваньня крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народу» неабходна «давесьці да сусьветнай супольнасьці Берасьцейскую крэпасьць ня ў якасьці форту XIX стагодзьдзя, а як мэмарыял Вялікай Айчыннай вайны, які сымбалізуе абарону сьвету ад нацызму і барацьбу з разьвязанай палітыкай генацыду ў адносінах да нашага народу».

На думку нагляднага ведамства, такая фармулёўка будзе садзейнічаць прыняцьцю станоўчага рашэньня, бо спробы ўнесьці крэпасьць у сьпіс UNESCO як «абарончае збудаваньне Расейскай імпэрыі XIX–XX стагодзьдзяў» не ўвянчаліся посьпехам, у тым ліку ў сувязі з тым, што да 2021 году «дзейнічаў мараторый на занясеньне ў сьпіс аб’ектаў, зьвязаных з падзеямі ваеннай гісторыі».

Тэму «генацыду беларускага народу» ўлады пачалі актыўна прасоўваць каля трох гадоў таму, за яго публічнае адмаўленьне ўвялі крымінальную адказнасьць. Пры гэтым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ўвесь час праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту з боку сілавікоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG