Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узмацненьне рэпрэсій у Беларусі вынесьлі на абмеркаваньне Рады замежных справаў Эўразьвязу


Сьцяг Эўразьвязу. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Эўразьвязу. Ілюстрацыйнае фота

Дыскусія пройдзе 19 лютага ў Брусэлі.

Узмацненьне рэпрэсій у Беларусі вынесьлі на абмеркаваньне Рады Эўразьвязу ў замежных справах

Дыскусія пройдзе 19 лютага ў Брусэлі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні МЗС Польшчы. Ад Польшчы ў дыскусіі прыме ўдзел міністар замежнеых спраў Радаслаў Сікорскі.

Удзельнікі пасяджэньня, кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу, сярод іншага, абмяркуюць падтрымку Ўкраіны ў адбіцьці расейскай агрэсіі, а таксама аднаўленьне Ўкраіны. Дыскусія міністраў замежных спраў краін ЭЗ таксама будзе прысьвечаная сытуацыі на Блізкім Усходзе і ў Чырвоным моры, дзе працягваюцца напады хусітаў на гандлёвыя судны.

«Акрамя таго, міністры падымуць тэму Беларусі, якая перажывае беспрэцэдэнтны рост рэпрэсій супраць грамадзтва, у той час як рэжым у Менску працягвае дэстабілізаваць сытуацыю зь бясьпекай у рэгіёне», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Польшчы.

У Беларусі ў студзені пракацілася хваля рэпрэсій супраць былых палітвязьняў і іх сем’яў, з многімі палітычнымі зьняволенымі доўгі час няма сувязі, да іх не даходзяць лекі і пасылкі ад сваякоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG