Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за год вырасла амаль удвая


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы Беларусі за 2023 год павялічылася амаль удвая.

Пра гэта ў інтэрвію «Сельскай газете» заявіла намесьніца міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ала Ламакіна.

Чыноўніца адзначыла, што па выніках 2023 году ў сельскай гаспадарцы колькасьць стратных арганізацый павялічылася да 78 у параўнаньні з 42 па выніках 2022 году (у 1,9 раза).

Рост колькасьці стратных арганізацыяў у сельскай гаспадарцы адбыўся нават нягледзячы на істотнае павелічэньне дзяржаўнай падтрымкі ў 2023 годзе адносна 2022-га — на 29%, або на 900 мільёнаў рублёў.

Паводле чыноўніцы, у гэтым год быў «нетыповым», бо за апошнія сем гадоў «назіралася ўстойлівая тэндэнцыя зьніжэньня колькасьці стратных сельскагаспадарчых арганізацыяў» (у 2015 годзе такіх было 492). Праўда, колькасьць стратных прадпрыемстваў зьніжалі ў тым ліку за кошт іх далучэньня да эфэктыўных прадпрыемстваў або іх продажу.

Прычыны цяперашняга росту колькасьці стратных прадпрыемстваў Ала Ламакіна патлумачыла «зьмяненьнем кан’юнктуры вонкавых рынкаў, якія прывялі да зьніжэньня закупачных цэнаў, росту цэнаў на рэсурсы, крэдытнай нагрузкі, скарачэньня аб’ёму вытворчасьці збожжавых і зернебабовых культур».

  • Агулам у 2023 годзе колькасьць стратных прадпрыемстваў у Блеарусі вырасла на 7,6%: з 709 у 2022 годзе да 763 у 2023-ім. Пры гэтым сума чыстых стратаў гэтых прадпрыемстваў павялічылася на 1,5 мільярда рублёў, ці на 70,7%, і склала 3,55 мільярда рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG