Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі Сэйм не зьбіраецца супрацоўнічаць з лукашэнкаўскай Палатай прадстаўнікоў


Сэйм Польшчы
Сэйм Польшчы

Упершыню за некалькі гадоў у польскім Сэйме ня будзе польска-беларускай парлямэнцкай групы. Гэта вынік удзелу Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны, піша Rzeczpospolita.

Гаворка пра супрацу з дэпутатамі так званай Палаты Прадстаўнікоў. Пасьля 11-гадовага перапынку такая група была створаная ў 2016 годзе. Гэта адбылося дзякуючы намаганьням дэпутатам цэнтрысцкіх клюбаў Kukiz15 і PSL (Польская сялянская партыя — РС). Сябры гэтых двух клюбаў дамінавалі ў складзе групы. Напрыканцы паўнамоцтваў яна налічвала 24 дэпутаты.

Пасьля польскіх парлямэнцкіх выбараў 2019 года гаворка ўжо ішла аб супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам. Да групы далучыўся ажно 41 палітык з усіх клюбаў. Колькасна яна перавысіла, напрыклад, Польска-італьянскую, польска-францускую і польска-брытанскую групы.

— На дадзены момант не плянуецца стварэньне польска-беларускай групы — кажа выданьню Rzeczpospolita Габрыэля Мараўска-Станэцка, старшыня праўленьня Польскай групы Міжпарлямэнцкага саюза, сенатарка ад кіроўнай «Грамадзянскай кааліцыі».

Польска-беларуская група — не адзіная, якая ня будзе створаная ў гэтую кадэнцыю Сэйму. Тое самае будзе з польска-іранскай і польска-расейскай групамі.

У студзені з чальцамі Сэйму і Сэнату Польшчы сустракалася Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінэту. Па выніках сустрэчы стала вядома, што ўжо сфармаваная група сяброў Беларусі ў польскім Сэйме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG