Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ведаю, за што прасядзела паўгода». Пасьля ўцёкаў з «хатняй хіміі» Мэрыем Герасіменка выступіла ў Варшаве. ВІДЭА


Мэрыем Герасіменка
Мэрыем Герасіменка

Канцэрт беларускай сьпявачкі, якая сядзела ў турме за выкананьне песьні вядомага ўкраінскага гурта «Океан Ельзи», выступіла з канцэртам у Варшаве ў пятніцу 16 лютага.

Гэта першы канцэрт сьпявачкі пасьля затрыманьня. На ім яна зноў выканала песьню, за якую яе затрымалі ў жніўні 2022 году.

«Насамрэч, я ведаю, за што прасядзела паўгода: за тое, што я чалавек, за тое, што я грамадзянін», – сказала падчас канцэрту Герасіменка.

Таксама на канцэрце прысутнічаў колішні ўладальнік бару «Банки-Бутылки» Андрэй Жук.

«За гэтую песьню развалілі ўвесь бізнэс, пасадзілі. Але нічога не зьмянілася, мы далей засталіся пры сваёй думцы. Магчыма давялося дзесьці прагнуцца, але мы ўсё ж такі верым, што ў адзін дзень мы вернемся дадому, і сьпяем там, і станцуем, і ўсё будзе клас». – сказаў Андрэй Жук.

Мэрыем Герасіменка — беларуская сьпявачка, якую затрымалі пасьля канцэрту ў менскім бары «Банки-бутылки» на вуліцы Зыбіцкай на пачатку жніўня 2022 году. На канцэрце Мэрыем Гера (творчы псэўданім) сьпявала песьню вядомага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи» «Обійми».

  • Пасьля затрыманьня сьпявачку двойчы асудзілі на 15 дзён паводле адміністрацыйнага артыкулу, а затым перазатрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак).
  • Судзіла палітзьняволеную Вікторыя Шабуня, якая раней неаднаразова выносіла палітычна матываваныя выракі.
  • Папярэдняе зьняволеньне Герасіменка адбывала ў СІЗА-1 у Менску.
  • У студзені 2023 году, напярэдадні ейнага 30-годзьдзя сьпявачку асудзілі на тры гады «хатняй хіміі».
  • Сьпявачку ўдалося пасьпяхова вывезьці зь Беларусі дзякуючы намаганьням фонду BySol.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG