Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла зачыніць офіс ААН у правах чалавека. Супрацоўнікаў папрасілі пакінуць краіну


Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікалас Мадура
Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікалас Мадура

Афіцыйны Каракас загадаў офісу ААН у правах чалавека спыніць працу, загадаўшы супрацоўнікам пакінуць краіну на працягу трох дзён.

Падчас прэс-канфэрэнцыі міністар замежных спраў Іван Гіль абвясьціў аб рашэньні, заявіўшы, што офіс адыграў «неналежную ролю» і стаў «прыватнай юрыдычнай фірмай змоўшчыкаў дзяржаўнага перавароту і тэрарыстаў, якія пастаянна ладзяць змову супраць дзяржавы», піша Agence France-Presse.

Ён дадаў, што рашэньне будзе заставацца ў сіле, пакуль офіс публічна ня выправіць сваю «каляніялісцкую і абразьлівую пазыцыю, што парушае Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый».

Аб’ява прагучала пасьля таго, як офіс у правах чалавека раскрытыкаваў рашэньне ўладаў Вэнэсуэлы затрымаць адваката Росіё Сан Мігель. Урад затрымаў яе, як было сказана, за яе ўдзел у меркаванай змове «з мэтай забойства прэзыдэнта Нікаласа Мадура пры падтрымцы ЗША».

Упраўленьне ў правах чалавека заклікала Вэнэсуэлу на плятформе X неадкладна вызваліць Сан Мігель і даць ёй права на юрыдычную абарону.

Адвакатку затрымалі ў аэрапорце недалёка ад Каракасу, калі яна чакала рэйсу ў Маямі з дачкой. Прычым затрыманьне адбылося на два дні раней, чым аб гэтым афіцыйна аб’явілі. Таксама былі затрыманыя члены сям'і Сан Мігель, у тым ліку яе дачка, былы муж, два браты і былы партнэр. Яе былы партнэр дагэтуль знаходзіцца пад вартай, астатніх адпусьцілі

Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў найвышэйшая судовая інстанцыя ў мінулым месяцы не зарэгістравала канкурэнтку Мадура ад апазыцыі Марыю Карыну Мачада, што выклікала міжнародную крытыку. ЗША заявілі, што пераглядзяць палітыку санкцый супраць Вэнэсуэлы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG