Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для адбудовы Ўкраіны спатрэбіцца $486 мільярдаў. Кіеў патлумачыў, адкуль такая сума


Разбураныя жылыя дамы ў горадзе Бахмут Данецкай вобласьці, 27 лютага 2023 году
Разбураныя жылыя дамы ў горадзе Бахмут Данецкай вобласьці, 27 лютага 2023 году

Патрэбы ў аднаўленьні Ўкраіны складаюць ужо амаль 486 мільярдаў даляраў. Гэта вынікі трэцяй ацэнкі страт і патрэбаў (RDNA3), якую ўкраінскі ўрад правёў сумесна з Сусьветным банкам, гаворыцца на сайце Кабінэту міністраў Украіны.

«За апошні год патрэбы ў аднаўленьні працягнулі расьці. Асабліва ў жыльлёвым сэктары, дзе з прычыны дзеяньняў ворага разбураныя або пашкоджаныя 10% усяго фонду жыльля», — гаворыцца ў паведамленьні.

Ва ўрадзе падкрэсьлілі, што нэгатыўная дынаміка прысутнічае таксама ў аграрным сэктары і ў экалёгіі — праз расейскі тэракт на Кахоўскай ГЭС і з прычыны замінаваньня ўкраінскіх земляў.

Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль лічыць, што галоўным рэсурсам для абнаўленьня Украіны павінна стаць канфіскацыя замарожаных расейскіх актываў.

«Трэба запусьціць гэты працэс ужо сёлета. Выкарыстаньне даходаў ад актываў РФ лічым магчымым прамежкавым рашэньнем, якое не адмяняе неабходнасьці поўнай канфіскацыі», — адзначыў кіраўнік ураду.

Шмыгаль дадаў, што сукупныя эканамічныя, сацыяльныя і іншыя страты Ўкраіны на канец 2023 году складаюць ужо 499 мільярдаў даляраў.

RDNA3 — ацэнка страт і патрэбаў на аднаўленьне Ўкраіны, над якой сумесна працуюць урад, Сусьветны банк, Эўракамісія, ААН і іншыя партнэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG