Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bloomberg: палова падсанкцыйных танкераў спыніла перавозку нафты з Расеі


Расейскі нафтавы танкер. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі нафтавы танкер. Ілюстрацыйнае фота

Каля паловы з 50 танкераў, якія трапілі пад санкцыі ЗША з кастрычніка 2023 году, спынілі транспартаваньне нафты з Расеі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg. Гэта, як піша агенцтва, пацьвярджае, што ўзмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў узмацняе ціск на Маскву.

Паводле інфармацыі Bloomberg, пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў груз забралі 18 танкераў, зь якіх дзевяць былі чаўночнымі. Яшчэ столькі ж атрымлівалі паліва ў звыклым рэжыме. Яшчэ сем танкераў прастойвалі да іх уключэньня ў санкцыйны сьпіс. Астатнія 21 не загружалі паліва.

Bloomberg адзначае, што за апошнія два месяцы 14 танкераў, якія перавозілі расейскую нафту ў Індыю, альбо дрэйфавалі, альбо стаялі на якары ў водах на ўсход ад Сынгапура. Амаль палова зь іх, паводле інфармацыі агенцтва, разгарнуліся, не дабраўшыся да пункту прызначэньня. Акрамя таго, узмацненьне санкцый прывяло да таго, што ад гандлю расейскай нафтай адмовіліся грэчаскія танкеры, піша агенцтва.

У сьнежні ЗША і іншыя краіны «Вялікай сямёркі» аб’явілі аб узмацненьні жорсткасьці захадаў у кантролі за выкананьнем цэнавай столі на расейскую нафту, увёўшы абмежаваньні адносна суднаходных кампаній, якія перавозяць сыравіну з Расеі па цане, вышэйшай за 60 даляраў за барэль.

З канца мінулага году пад амэрыканскія санкцыі трапілі кампаніі з ААЭ, Турэччыны і Лібэрыі, якія кіруюць 50 танкерамі, якімі валодаюць расейскія кампаніі, у прыватнасьці «Совкомфлот».

«Столь цэн» на расейскую нафту Эўразьвяз і краіны G7 увялі ў сьнежні 2022 году для абмежаваньня даходаў Крамля падчас вайны ва Ўкраіне. Масква, аднак, працягвае актыўна прадаваць сваю нафту краінам, якія не далучыліся да санкцый.

Паводле зьвестак Bloomberg, у 2023 годзе практычна ўся расейская нафта, пастаўкі якой ажыцьцяўляліся па моры, прадавалася па цане, вышэйшай за 60 даляраў за барэль. Для абыходу санкцый расейскія кампаніі выкарыстоўваюць так званы ценявы флёт — танкеры, якія фармальна ходзяць пад сьцягамі краін, якія не далучыліся да санкцый, але на справе знаходзяцца ў валоданьні расейскіх кампаній.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG