Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі затрымалі фуру зь беларускімі цыгарэтамі, якія везьлі транзытам празь Літву


Беларускія цыгарэты, якія кантрабандай перавозілі ў Польшчу
Беларускія цыгарэты, якія кантрабандай перавозілі ў Польшчу

Кантрабанда склала амаль 400 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт.

41-гадовы кіроўца, грамадзянін Беларусі, затрыманы, паведамляе Польскае радыё.

Падляская нацыянальная падатковая ўправа Польшчы прадухіліла кантрабанду амаль 400 тысяч пачкаў нелегальных беларускіх цыгарэт. Літоўскі грузавік з кантрабандай мытныя службы спынілі для праверкі пад горадам Сувалкі.

Згодна з дакумэнтамі, у прычэпе знаходзіліся элемэнты драўляных дамоў. Але замест заяўленага тавару грузавік перавозіў спэцыяльна падрыхтаваныя драўляныя канструкцыі, напоўненыя беларускімі цыгарэтамі.

Як піша Польскае радыё, гэта самы вялікі транспарт нелегальных цыгарэт, перахоплены супрацоўнікамі ў гэтым годзе ў рэгіёне. Разгрузка і дакладны падлік кантрабанды занялі амаль суткі. Усяго ў грузавіку было знойдзена каля 400 тысяч пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі.

У дачыненьні кіроўца грузавіка пачалі расьсьледаваньне пад наглядам раённай пракуратуры ў Сувалках. Па хадайніцтве пракуратуры яго арыштавалі на 3 месяцы. Кіроўцу пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў.

Калі б цыгарэты прадаваліся нелегальна, дзяржаўны бюджэт страціў бы больш за 10 мільёнаў злотых (2,5 мільёна даляраў ЗША).

У ліпені 2023 году супрацоўнікі Памежнай аховы Польшчы і Нацыянальнай падатковай адміністрацыі затрымалі 11 чальцоў арганізаванай злачыннай групы (адзін грамадзянін Беларусі і 10 грамадзян Польшчы), якія падазраюцца ў найбуйнейшай у гісторыі краіны кантрабандзе беларускіх цыгарэт.

Апэрацыя праводзілася ў Падляскім, Мазавецкім і Люблінскім ваяводзтвах. Роля затрыманых палягала «ў стварэньні кампаній, на адрас якіх адпраўляліся цыгарэты», а таксама «перавозцы нелегальных тытунёвых вырабаў і хаваньні кантрабандных цыгарэт сярод легальных тавараў».

Арганізаваная злачынная група ў 2020–2021 гадах кантрабандай перавезла зь Беларусі ў Польшчу больш як 18,8 млн пачкаў цыгарэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG