Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ РФ затрымала грамадзяніна Беларусі за падпал электрападстанцыі ў Туле


Тула, илюстрацыйнае фота
Тула, илюстрацыйнае фота

У Варонежы затрымалі грамадзяніна Беларусі, які падпаліў цягавую электрападстанцыю ў Туле.

Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расіі.

«Фэдэральнай службай бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі ў Варонежы затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, 1998 году нараджэньня, які мае дачыненьне да падпалу 6 лютага 2024 году ў Туле цягавай электрападстанцыі АТ „Тульскія гарадзкія электрасеткі“ па заданьні ўкраінскіх спэцслужбаў», — гаворыцца ў паведамленьні ФСБ.

У дачыненьні да затрыманага сьледчым аддзелам УФСБ Расеі Тульскай вобласьці распачатая крымінальная справа паводле ч. 1 арт 281 КК РФ («Дывэрсія»). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўленьня волі.

Паведамляецца, што затрыманы раней быў судзімы за хуліганства з ужываньнем зброі, выбуховых альбо гаручых рэчываў. Пасьля адбыцьця пакараньня ў студзені 2024 году ён, паводле вэрсіі расейскіх сьледчых, нібыта празь неаднаразова судзімага за ўчыненьне крадзяжоў у Маскве жыхара Харкава, грамадзяніна Ўкраіны Атары Данько па мянушцы Грыша Маскоўскі, усталяваў кантакт з супрацоўнікам украінскіх спэцслужбаў па імені Юрый.

Як паведамляе ФСБ, «Юрый» нібыта паставіў беларусу задачу за грашовую ўзнагароду ўчыніць дывэрсіі і тэракты на аб’ектах цывільнай інфраструктуры РФ.

«5 лютага 2024 году па заданьні Юрыя фігурант прыбыў у Тулу, дзе вырабіў самаробную запальную прыладу і ўчыніў падпал электрападстанцыі», — заявілі ў ФСБ.

  • 7 сьнежня 2023 году ФСБ паведаміла пра затрыманьне ў Омску Ерамеева, які, паводле сьцьвярджэньня сілавікоў, «даў прызнальныя паказаньні аб працы пад кантролем украінскіх спэцслужбаў» і прызнаў віну.
  • Сьцьвярджаецца, што ягонай задачай «было часова паралізаваць БАМ для зрыву пастаўкі паўночнакарэйскіх вайсковых грузаў».
  • 9 сьнежня ў Полацку і Наваполацку (Віцебская вобласьць) супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі затрымалі каля 20 чалавек. Затрымлівалі людзей і пасьля гэтай даты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG