Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадатнае сальда зьнешняга гандлю Беларусі за 2023 год скарацілася амаль у 10 разоў


Зьнешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за 2023 год склаў 95,2 млрд даляраў — на 6,8% больш, чым за 2022-ы (89,1 млрд даляраў).

Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» прыводзіць гэтыя папярэднія дадзеныя Нацыянальнага банка.

Экспарт тавараў і паслугаў склаў 47,8 млрд даляраў (рост у параўнаньні з 2022 годам на 2,1%); імпарт тавараў і паслугаў склаў 47,3 млрд даляраў (рост на 12,1% у параўнаньні з папярэднім годам).

Дадатнае сальда склала 480,7 млн даляраў — у 9,5 раза менш, чым было па выніках 2022-га (4,5 млрд даляраў).

Зьнешнегандлёвае таварнае абарачэньне летась было на ўзроўні 81,8 млрд даляраў; экспарт тавараў — 39,3 млрд даляраў; імпарт тавараў — 47,7 млрд даляраў; адмоўнае сальда — 2,3 млрд даляраў (у 2022 годзе было дадатнае — 385,1 млн даляраў).

Зьнешнегандлёвы абарот паслуг за 12 месяцаў склаў, паводле дадзеных Нацыянальнага банку, 14,1 млрд даляраў; экспарт паслугаў — 8,5 млрд даляраў; імпарт паслугаў — 5,6 млрд даляраў; дадатнае сальда — 2,8 млрд даляраў.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны на 2023 год прырост экспарту тавараў і паслугаў павінен быў скласьці 5,5%, аднак фактычна склаў 2,1%.

  • Нацыянальны банк (НББ) і Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) па-рознаму падлічваюць зьнешнегандлёвы балянс: Нацбанк улічвае фінансавыя патокі экспартэраў і імпартэраў, Белстат — мытную статыстыку. Таму лічбы крыху разыходзяцца.
  • Паводле Белстату, замежны гандаль таварамі ў 2023 годзе склаў 83,4 млрд даляраў (НББ — 81,8 млрд даляраў), экспарт твараў дасягнуў, паводле Белстату, 40,1 млрд даляраў (НББ — 39,3 млрд даляраў), імпарт тавараў, паводле Статыстычнага камітэту, склаў 43,2 млрд даляраў (НББ — 47,7 млрд даляраў).
  • Адмоўнае сальда ў гандлі таварамі за 2023 год склалася, паводле Белстату, у памеры 3 млрд даляраў, паводле НББ — 2,3 млрд даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG