Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна прэм'ераў першай беларускай опэры «Ідылія» і камэдыі Купалы «Паўлінка»

Спэктакль «Паўлінка» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, 2010
Спэктакль «Паўлінка» ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, 2010

Падзеі 9 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

1852 — у Менску прайшла прэм’ера першай беларускай опэры «Ідылія». Музыку да п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча напісаў кампазытар Станіслаў Манюшка.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Станіслаў Манюшка, помнік у Менску

1913 — у Вільні Беларускі музычна-драматычны гурток упершыню паставіў камэдыю Янкі Купалы «Паўлінка».

Рукапісы «Паўлінкі» Янкі Купалы. Выстава «Крывіцкая Мэка» пра беларускую Вільню. Менск, 2018 год.
Рукапісы «Паўлінкі» Янкі Купалы. Выстава «Крывіцкая Мэка» пра беларускую Вільню. Менск, 2018 год.

Таксама ў гэты дзень

1519 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу «Юдыт».

1570 — заснаваны Віленскі езуіцкі калегіюм, які ў 1578 годзе прывілеем караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя быў пераўтвораны ў акадэмію, а ў 1803 годзе ва ўнівэрсытэт.

1667 — адбылося падпісаньне Андрусаўскага замірэньня паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітаю, згодна зь якім апошняя страціла смаленскія землі і левабярэжную Ўкраіну.

1904 — японская эскадра адмірала Тога атакавала расейскую эскадру на ўнутраным рэйдзе Порт-Артура, пачатак расейска-японскай вайны.

1991 — праведзены рэфэрэндум аб незалежнасьці Літвы ад СССР. За аднаўленьне незалежнасьці прагаласавалі каля трох чвэрцяў зарэгістраваных выбарнікаў, яўка перавысіла 80%.

У гэты дзень нарадзіліся

1907 — Іван Булыгін, беларускі навуковец-фізіёляг, акадэмік, заслужаны дзяяч навукі Беларусі.

1930 — Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст, удзельнік партызанскага руху падчас Другой сусьветнай вайны.

1946 — Эдуард Зарыцкі, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі.

1959 — Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.

Віктар Шалкевіч
Віктар Шалкевіч

1960 — Міхась Казлоўскі, беларускі краязнаўца, грамадзкі дзеяч, крытык, публіцыст, выдавец.

1973 — Сьвятлана Багінская, беларуская гімнастка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка, чэмпіёнка сьвету і Эўропы, шматразовая чэмпіёнка СССР.

У гэты дзень памерлі

1881 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік.

Фёдар Дастаеўскі, 1879
Фёдар Дастаеўскі, 1879

1991 — Тамара Цулукідзэ, акторка, пісьменьніца й перакладчыца, вязень ГУЛАГу.

1991 — Аркадзь Мігдал, савецкі фізык-тэарэтык, акадэмік, ураджэнец Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG