Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней 120 чалавек асудзілі ў Беларусі ў студзені па палітычна матываваных крымінальных справах


Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота
Судовая заля. Ілюстрацыйнае фота

У студзені 2024 году па палітычна матываваных крымінальных справах асудзілі сама меней 120 чалавек (93 мужчын і 27 жанчын), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У Менску вынесьлі 70 выракаў палітычнага характару, у Горадзенскай вобласьці — 16, Гомельскай — 14, Берасьцейскай — 8, Менскай — 6, Магілёўскай — 5, Віцебскай — 1.

Праваабаронцам пакуль вядомыя вынікі толькі 19 судоў. На працягу студзеня праваабаронцы фіксавалі «істотнае і паўсюднае абмежаваньне галоснасьці судовых разбораў» па палітычна матываваных справах: часта пра такія суды няма публічнай інфармацыі, калі і дзе яны маюць адбыцца.

У студзені праваабаронцы па-ранейшаму фіксавалі «рэпрэсіі ў дачыненьні да цэлых сем’яў і груп сваякоў».

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьвяртае ўвагу на тое, што ўлады парушаюць прынцып індывідуалізацыі крымінальнай адказнасьці, калі гаворка ідзе пра «суды за данаты» па арт. 361-3 («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу»).

Маніторынг праваабаронцаў сьведчыць, што ўсіх абвінавачаных па гэтым артыкуле асуджаюць на 5 гадоў зьняволеньня, «незалежна ад абставінаў крымінальнай справы і памеру даната».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG